ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

На прадпрыемстве ААТ “Слонімскі мясакамбінат” для работнікаў вытворчасці спецыялістамі Слонімскага аддзела рамёстваў была арганізавана перасоўная выстаўка “Жывая ніць традыцый”.

На выстаўцы дэманстраваліся
беларускія ручнікі, работы ў тэхніцы “аплікацыя саломкай”, калекцыя лялек у традыцыйных строях, тэкстыльныя буслы ў беларускім адзенні, сувеніры ручной работы – усё гэта прыемна ўразіла наведвальнікаў мерапрыемства.
Акрамя таго, былі прадэманстраваны майстар-класы па выцінанцы, аплікацыі саломкай, дэкаратыўнаму роспісу.

Працягваем зберагаць культурную спадчыну продкаў разам!

 

Other news