КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ На прадпрыемстве ААТ «Слонімскі мясакамбінат» для работнікаў вытворчасці спецыялістамі Слонімскага аддзела рамёстваў была арганізавана перасоўная выстаўка «Жывая ніць традыцый». На выстаўцы дэманстраваліся беларускія ручнікі, работы ў тэхніцы «аплікацыя саломкай», калекцыя лялек у традыцыйных строях, тэкстыльныя буслы ў беларускім адзенні, сувеніры ручной работы — усё гэта прыемна ўразіла наведвальнікаў мерапрыемства. Акрамя таго, […]