КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
На прадпрыемстве ААТ «Слонімскі мясакамбінат» для работнікаў вытворчасці спецыялістамі Слонімскага аддзела рамёстваў была арганізавана перасоўная выстаўка «Жывая ніць традыцый».
На выстаўцы дэманстраваліся
беларускія ручнікі, работы ў тэхніцы «аплікацыя саломкай», калекцыя лялек у традыцыйных строях, тэкстыльныя буслы ў беларускім адзенні, сувеніры ручной работы — усё гэта прыемна ўразіла наведвальнікаў мерапрыемства.
Акрамя таго, былі прадэманстраваны майстар-класы па выцінанцы, аплікацыі саломкай, дэкаратыўнаму роспісу.
Працягваем зберагаць культурную спадчыну продкаў разам!